Апытанне ў Гродне: Жыхары рыхтуюцца да эканамічна цяжкага года
“Шчыра? Я ўсё ж чакаю 2015 год з асцярогай. Апошнія гады даюцца цяжка. Хаця нібыта ў маёй сям’і, у маім жыцці нічога моцна праблемнага не адбываецца. Але ў цэлым абстаноўка ў краіне не дазваляе глядзець з аптымізмам у будучыню”.
“Думаю, будзе стабільна, бацька наш не дасць. Ну, не ведаю, нейк выкруціцца, ён заўсёды выкручваўся”.
“Ой, не, паляпшэння дакладна не будзе. Заробкі ўсё роўна падаюць, а цэны ўсё роўна растуць. Калі з такім курсам долара, які цяпер, я атрымліваю дзвесце долараў, працую ў начныя змены на хімічным прадпрыемстве”.
“Калі сцісла: цяжкасцяў чакаць і рыхтавацца да гэтага”.
“Самае галоўнае, каб было ў нашых людзей здароўе, было за што лячыцца!”
“Ужо ўсё роўна нам, таму што прызвычаіліся за столькі год, што ўсё мяняецца. Ужо шукаеш у нейкіх іншых каштоўнасцях плюсы. Гэта ўсё-ткі менталітэт: усе жывыя-здаровыя, дзякуй Богу. А што думаць дрэнна? Будзе — дык будзе. Мы ўжо да ўсяго звыклі. Будзе горш, напэўна, усё-ткі”.
“Пакуль працы ў мяне няма. Нічога не магу сказаць. Ну так, усё ў тумане”.
“Напэўна, цяжкавата будзе. А наконт прасвету я не ў курсе, не ад нас залежыць. Многа фактараў уплывае апошнім часам на гэта. Справа таксама з Расіяй, ад якой мы залежым. Санкцыі. Як бы ні было, на нас усё роўна ўплывае”.
“Можа быць, менш я змагу купіць, таму што па заробку ўжо адчуваю, што ў мяне заробак меншы становіцца. Чыста, напэўна, з майго характару, з веры маёй, што горш быць не павінна”.