Былога начальніка Гродзенскай міліцыі праважалі на пенсію, а ён усплыў у гандлі
Сычэўскі два гады ўзначальваў Гродзенскую абласную міліцыю.
«Праводзячы на пенсію заслужанага генерала, які аддаў 33 гады службе ў МУС, мы разумеем, што раўназначную замену адразу знайсці будзе цяжка», – казаў тады Ігар Шуневіч.
Як высветлілася, адпачываць на пенсіі міліцэйскі генерал зусім не збіраўся.
Нядаўна ён узначаліў прадпрыемства «ГроднаТоргСэрвіс». У склад гэтай арганізацыі ўваходзіць рынак «Паўднёвы», а таксама міні-рынкі «Дзевятоўка», «Фарты», «Фолюш», «Прынёманскі» і іншыя гандлёвыя кропкі горада.
«На наступны год у нас намечана праграма па добраўпарадкаванню рэчывага рынку, мы хочам зрабіць яго максімальна камфортным», – дзеліцца планамі на будучыню сп.Сычэўскі.