Топ-бізнесмены Гарадзеншчыны: Андрэй Паўлоўскі

|

Сёння заснавальнік вытворчасці замяняльніка цэльнага малака і абястлушчанага сухога малака «Биоком» займае другое месца ў рэйтынгу самых паспяховых у 2014-м годзе прадпрыймальнікаў Гарадзеншчыны.

 

“Твой стыль” працягвае знаёміць гарадзенцаў з лідэрамі ТОП-50 бізнесменаў нашага рэгіёна, складзеным ej.by

 

ПЯЦЬ ФАКТАЎ ПРА Андрэя Паўлоўскага:  

1. Нарадзіўся ў 1967 г. у Пінску, скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя Сяргея Кірава ў Санкт-Пецярбурзе. Працоўную дзейнасць пачынаў у якасці старэйшага лабаранта кафедры акушэрства і гінекалогии гарадзенскага медуніверсітэта.

 

2. Свой бізнес пачаў у 90-я з распаўсюджання ветэрынарных сродкаў і біядадаткаў («Биоком Агро»). У 2000-х інвеставаў у стварэнне “Біякома”, а таксама вытворчасць даільных робатаў «Биоком Технология», уклаў грошы ў ваўкавыскі «Беллакт», Шчучынскі масласырзавод і «Агракамбінат «Скідзельскі».

 

У 2009 г. “Біякам Тэхналогія” выпусціла свае першыя даільныя робаты. Фота Леаніда Шчаглова.

 

3. У ліпені мінулага года заняў шостае месца ў рэйтынгу самых паспяховых бізнесменаў краіны. Паводле інфармацыі ej.by, асноўная кампанія Паўлоўскага – “Біякам” атрымала ў першым квартале 15 543 млн чыстага прыбытку, а “Беллакт” і “Шчучынскі МСЗ”, у якіх структуры Паўлоўскага маюць мінарытарную долю, зарабілі, адпаведна, 26 097 млн ​​і 25 913 млн рублёў. А вось “Агракамбінат “Скідзельскі” скончыў той квартал са стратай у 26 560 млн рублёў. 

 

4. У 2015 г. Паўлоўскі (на здымку ніжэй зправа) плануе адчыніць завод па вытворчасці сыраваткі ў Шчучынскім раёне (памер інвестыцый – 50 млн. еўра) і завод па вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання ў Нясвіжы (памер інвестыцый – 60 млн. еўра). 

 

5. У 2012 г. увайшоў у склад нацыянальнай Рады па развіцці прадпрымальніцтва.  З гэтага ж года з’яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемствы Паўлоўскага спансаравалі хакейны “Нёман” (у 2013 г. выдаткавана 500 тыс. даляраў), Праваслаўную Духоўную семінарыю ў Жыровічах. 

 

“Біякам”, які належыць Паўлоўскаму, з’яўляецца адным з самых выгодных месцаў працы на Гарадзеншчыне.

 

Тут працуе каля 160 чалавек. Сярэдні заробак супрацоўнікаў “Біякома” ў пачатку 2014 г. перавышаў 800 даляраў.

 

Чытайце таксама:

 

Топ-бізнесоўцы Гарадзеншчыны: хто яны?