Заняткі “Мовы Нанова” у Гродне адновяцца 12 студзеня

|

Зусім нядаўна гэты гурт быў прызнаны музычнымі “Героямі года” у Беларусі.

Лідар групы Dzieciuki Алесь Дзянісаў завітае на заняткі “Мовы Нанова Гародня”


Бясплатныя курсы беларускай мовы ў Гродне праходзяць кожны панядзелак на вул. Будзёнага, 48а-63. Пачатак у 19.00.

 

Апроч вывучэння беларускай лексікі і граматыкі ўдзельнікі курсаў сустракаюцца з цікавымі гасцямі.

 

У апошнія месяцы гасцямі курсаў у Гродне былі самы вядомы беларускі “падарожнік-дылетант” Юрый Жыгамонт, музыкі Андрусь Такінданг і Таццяна Беланогая, славуты беларускі баскетбаліст Аляксандр Куль ды іншыя цікавыя асобы.