“Нёман” разграміў французскіх “качак”
У першай гульні турніра ў нямецкім Брэменхафене гарадзенцы буйна перамаглі французскі “Анжэ Дакс” з лікам 5-0.
Шайбы ў складзе гарадзенцаў закінулі А. Маляўка (1-я хв.), Коршунаў (5 і 14-я хв.), Ластавецкі (33-я хв.) і Шырокаў (36-я хв.).
За стартавай гульнёй гарадзенцаў назіралі 700 гледачоў. У іх ліку – і некалькі дзесяткаў заўзятараў “Нёмана”.
Цяпер нашую каманду чакаюць гульні супраць гаспадароў з клуба “Фіштаўн Пінгвінз” (10 студзеня) і казахстанскага “Іртыша” (11 студзеня).
У выпадку перамогі ў турніры гарадзенцы атрымаюць пуцёўку ў хакейную Лігу чэмпіёнаў.
9 студзеня. “Нёман”, Беларусь – “Анжэ Дакс”, Францыя 5-0 (3-0, 2-0, 0-0)