“Dzieciuki” былі гасцямі гарадзенскай “Мовы Нанова”
Першыя ў 2015 годзе заняткі курсаў былі прысвечаныя самай адметнай беларускай літары – “ў”.
Наведвальнікі “Мовы Нанова” разам з вядоўцамі Антосем ды Веранікай прыгадалі выпадкі, у якіх выкарыстоўваецца гэтая літара, а затым перадалі рэй “Dzieciukam”.
“Разынкай” заняткаў стала складанне ўдзельньнікамі сваеасаблівага рэйтынгу “Асобаў года на Гарадзеншчыне”.
У якасці намінантаў называліся прозвішчы гісторыкаў Краўцэвіча і Вашкевіча, музыкаў Алеся Дзянісава і Зміцера Вайцюшкевіча, мастака Юрыя Якавенкі, спартоца Дзмітрыя Варэца і іншых асобаў.
Скончыліся заняткі тым, што кожны ўдзельнік курса ўручыў сабе медаль за нейкія ўласныя якасці.
Наступныя заняткі курсаў “Мова Нанова Гародня” адбудуцца 19 студзеня.
Іх наведвальнікі даведаюцца, якім чынам танна і выгодна можна вандраваць па свеце, выкарыстоўваючы танныя авіялініі і іншыя выгодныя варыянты падарожжаў.
Відэа: Ірына Новік