Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра: заробкі і занятасць

|

Усе выкарыстаныя намі дадзеныя атрыманыя з адкрытых крыніц – звестак абласнога ўпраўлення статыстыкі, сайтаў розных органаў улады і ведамстваў. 

 

У канцы запланаванай намі серыі матэрыялаў мы прадставім зводную табліцу, у якой будуць прадстаўленыя месцы раёнаў нашай вобласці па кожным з прааналізаваных намі паказчыкаў, а таксама агульны рэйтынг якасці жыцця ў розных кутках Гарадзеншчыны.

 

Пакуль жа пачнем разбіраць іх паасобку.

 

Пачнем з таго, што асабліва хвалюе сёння многіх людзей: заробкі і занятасць.

 

Адразу адзначым, што яшчэ няма свежых звестак за апошні квартал 2014-га года, які моцна падкарэктаваў у горшы бок заробкі беларусаў.

 

Мы скарысталіся звесткамі, якімі ў канцы года падзяліліся з гарадзенскімі гарадзенскімі бізнесменамі і журналістамі эсперты Даследчага цэнтру Інстытута прыватызацыі і менеджмента.

 

Пачнем з заробкаў на Гарадзеншчыне за апошнія два гады.

У 2014-м годзе ў спісе лідэраў у 2014-м годзе адбыліся пэўныя перамены. 

 

У тройку лідэраў па заробках уварваўся Астравецкі раён. 

 

Яшчэ гадоў дзесяць таму пра яго чуліся жарты кшталту “Астравец – свету канец!”, а цяпер па росту памеру заробкаў за год Астравеччына абагнала нават Гродна.

 

Прычына такога “рыўка” тлумачыцца проста – будаўніцтва Астравецкай АЭС, у якое ўкладаюцца вельмі вялікія грошы. 

 

Але нягледзячы на гэта, самыя высокія заробкі на Гарадзенчыне па-ранейшаму застаюцца ў абласным цэнтры і ў Гродзенскім раёне.

 

Увосень мінулага года яны перавысілі нават 600 даляраў, але зараз фактычна зноў адкаціліся ніжэй за магічную для нашых уладаў лічбу 500.

 

А вось па тэмпах прыроста занятасці насельніцтва Гродна ўжо здаў свае лідэрскія пазіцыі тым жа Астравецкаму і Гродзенскаму раёнам.

 

У выпадку з Астраўцом зноў жа спрацаваў фактар будаўніцтва АЭС. А вось рост занятасці насельніцтва ў Гродзенскім раёне эксперты тлумачаць найперш тым, што частка бізнесу з Гродна фармальна “пераехала” у раён, каб атрымаць ільготныя палёгкі, звязаныя з працай у “сельскай мясцовасці” (ніжэйшыя стаўкі арэнднай платы і г.д.).

 

Увогуле ж на Гарадзеншчыне занятасць на фоне рэальнага зніжэння памеру заробкаў зніжаецца і гэта добра бачна па большасці раёнаў вобласці.

 

Такім чынам, падсумоўваем вынікі першай “серыі” ацэнкі якасці жыцця на Гарадзеншчыне.

 

Заробкі. Лідэры 2014 г.:

1. Гродна

2. Гродзенскі раён

3. Астравецкі раён


 Аўтсайдэры:

16-е месца: Мастоўскі раён

17 месца: Свіслакі раён

18 месца: Іўеўскі раён

 

Занятасць. Лідэры 2014 г.

1. Астравецкі раён

2.Гродзенскі раён

3.Гродна


 Аўтсайдэры:

16 месца: Ашмянскі раён

17 месца: Іўёўскі раён

18 месца: Воранаўскі раён

 

 У наступным матэрыяле мы прааналізуем сітуацыю з забяспечанасцю жыхароў розных раёнаў вобласці жытлом.