Студэнты курсаў “Мова Нанова Гародня” вучыліся сакрэтам танных вандровак

|

Аб тым, як можна вандраваць танна, даведаліся наведвальнікі курсаў “Мова Нанова Гародня”, а падзяліўся сваім досведам з імі Віталь Нікановіч (на здымку ніжэй).

Адно з галоўных пытанняў, якое стаіць перад кожным вандроўнікам – “Чаму я падарожнічаю?”

Адказы на яго могуць быць самыя розныя: спазнаць свет, даведацца нешта новае, для весялосці і нават каб выпрабаваць сябе.

Наступнае пытанне – “Колькі грошай я гатовы выдаткаваць?”

Як высветлілася, сярод слухачоў курсаў былі і тыя, хто любіць і практыкуе вандраваць ня толькі танна, але і бясплатна.

Цікава, што гэта ў асноўным моладзь, якая ездзіць аўтаспынам.

 

Ім і астатнім слухачам “Мовы Нанова Гародня” Віталь распавёў, як і на якіх сайтах трэба вышукваць зніжкі і акцыі, каб сэканоміць на транспарце, харчаванні і пражыванні.

Каб замацаваць атрыманыя веды, гарадзенцы адразу на занятках спланавалі сваё падарожжа ў Барселону.

Акрамя цікавостак пра танныя падарожжы, студэнты курсаў перакладалі ўрывак з верша Някрасава “Однажды, в студеную зимнюю пору…”, пазнаёміліся са словамі-паразітамі і даведаліся пра тое, як яны характарызуюць чалавека, а ў якасці творчага задання напісалі акравершы пра свае вандроўкі з ужываннем гэтых слоў.

Наступныя заняткі адбудуцца ў панядзелак 26 студзеня а 19:00 і будуць прысвечаны тэме “Хэндмэйд”, а завітае да гарадзенцаў гурт Handmade з Яўгенам Валошыным (на здымку ніжэй у цэнтры).

Фота аўтара

Відэа: Ірына Новік і Марта Пальчэўская