У футбольнага “Нёмана”- новы старшыня

|

Папярэдні старшыня клуба – Сяргей Сахарэвіч, пратрымаўся на сваёй пасадзе менш за год.

 

Менавіта ў час яго кіравання фінансавы стан “Нёмана” дасягнуў крытычнай рысы. Пазыкі клуба перавысілі 15 міліярдаў рублёў. Футбалісты, якія месяцамі не атрымлівалі заробку, збіраюцца спаганяць запазычанасць праз суд.

 

Аднак вінаваіць у гэтым толькі Сахарэвіча будзе няправільна. Вінаватая агульная заганная сістэма фінансавання беларускага футболу, якая базуецца на дабраахвотна-прымусавых датацыях з боку буйных прадпрыемстваў.

 

Любое пагаршэнне стану беларускай эканомікі імгненна адбіваецца на дабрабыце футбольных клубаў, якія не прывучаныя самастойна зарабляць грошы. Ды і ўмовы для гэтага ў нашай краіне не самыя лепшыя.

 

Ратаваць гарадзенскі футбольны “Цітанік” даручана самаму маладому ў гісторыі “Нёмана” старшыні клуба (у 2011 г. клуб кароткі час узначальваў 31-гадовы журналіст Дзяніс Курчэўскі).

 

Разлік чарговы раз зроблены на “адміністратыўны” рэсурс, на сувязі новага старшыні ў органах улады.

 

Раней Іван варсовіч ачольваў спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу па плаванні, працаваў начальнікам аддзелу спорта і турызма ў гарадзенскім гарвыканкаме, а затым намеснікам начальніка аддзелу адукацыі, спорту і турызму ў гарвыканкаме.

 

Курыраваць працу новага старшыні клуба мае старшыня гарвыканкаму Мечыслаў Гой, які будзе кіраваць назіральніцкай радай “Нёмана”.