ВІКТАРУ ШАЛКЕВІЧУ – 50

|

Шырокаму колу Віктар Шалкевіч вядомы перадусім як бард, аўтар шасці альбомаў: “Правiнцыя”, “Смутны беларускi блюз”, “Балады i рамансы”, “Добрай ранiцы”, “За сто крокаў пекла Вострае Брамы”, “Гарадзенец прызямлiўся ў Мінску”. Тэксты яго песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, чэшскую, украінскую мовы. 21 лютага ў Гродзенскім лялечным тэатры, дзе Віктар Шалкевіч працуе на працягу апошніх 18-ці год, адбудзецца творчая сустрэча з юбілярам. “Твой стыль” далучаецца да віншаванняў. Інтэрвію з Віктарам Шалкевічам у хуткім часе з’явіцца на інтэрнэт-радыё “Твой стыль”. Кася КРОТ