Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра: жыллё

|

Усе выкарыстаныя намі дадзеныя атрыманыя з адкрытай крыніцы – звестак абласнога ўпраўлення статыстыкі.

 

Пачнем з інфармацыі пра тое, у якіх раёнах Гарадзеншчыны па стане на канец 2013 г. будавалі найбольш кватэр у разліку на 100 тыс. жахароў.

Як бачым, як і ў выпадку з заробкамі і занятасцю тут у лідэрах зноў Астравецкі раён. Прычына тая ж – з-за будаўніцтва Астравецкай АЭС у раён прыехала вялікая колькасць новых людзей, што справакавала сапраўдны будаўнічы бум.

 

Па колькасці пабудаваных кватэр Астравец амаль ў два разы апярэдзіў Гродна (10,4).

 

На трэцяй і чацьвёртай прыступках у гэтай намінацыі нашага рэйтынгу апынуліся Гарадзенскі (8,6) і Дзятлаўскі раёны (8,3).

 

На фоне лідэраў паказчыкі Бераставіцкага, Зельвенскага і асабліва Свіслацкага раёну выглядаюць зусім слабымі.

 

А можа там няма такой патрэбы ў новым жытле?

 

Мы прааналізавалі, у якіх раёнах вобласці людзі жывуць найбольш “прасторна”.

 

 

І што мы бачым – два з трох аўтсайдэраў у папярэднім рэйтынгу тут сярод лідэраў!

 

На кожнага жыхара Свіслацкага і Зельвенскага раёнаў прыпанае па 38 метраў жылой плошчы.

 

Але яшчэ больш (41) на Дзятлаўшчыне, што не замінае там актыўнаму будаўніцтву!

 

Найбольш шчыльна вымушаныя жыць жыхары Гродна. Тут на кожнага прыпадае ў сярэднім 22 метры жылля.

 

Такім чынам, падсумоўваем вынікі другой “серыі” ацэнкі якасці жыцця на Гарадзеншчыне.

 

Будаўніцтва новых кватэр

 

Лідэры:

 

1. Астравецкі раён

 

2. Гродна

 

3. Гродзенскі раён

 

Аўтсайдэры:

 

16-е месца: Бераставіцкі раён

 

17 месца: Зельвенскі раён

 

18 месца: Свіслакі раён

 

Квадратныя метры на чалавека

 

Лідэры:

 

1. Дзятлаўскі раён

 

2. Свіслацкі раён

 

3. Зельвенскі раён

 

Аўтсайдэры:

 

16 месца: Лідскі раён

 

17 месца: Смаргонскі раён

 

18 месца: Гродна

 

У наступным матэрыяле мы прааналізуем дынаміку роста (зніжэння) колькасці насельніцтва, а таксама каэфіцыент смяротнасці ў раёнах Гродзенскай вобласці.

 

Чытайце таксама:


Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра: заробкі і занятасць