Першы “калгасны” супермаркет адчыніўся ў Гродне
Гіпермаркет “Квасоўскі” адчыніў свае дзьверы 26 студзеня.
На адкрыццё крамы сапраўды прыйшоў вялізны тлум людзей, якія чакалі танных і якасных тавараў.
Чаканні спраўдзіліся – у краме нават увечары, калі туды завіталі карэспандэнты “Твайго стылю”, быў вялікі асартымент садавіны і гародніны, мясных і малочных вырабаў.
Замарожаныя вялікія трускаўкі коштам па 43 тысячы, смародзіны па 31 тыс., тры літры якаснага соку па 47 тыс., шмат іншых прадуктаў, вырабленых у Квасоўцы і ў іншых мясцовасцях Беларусі.
Так, у асартыменце хапае і прадукцыі з-за мяжы, але большасць усё ж складаюць прадукты і тавары, вырабленыя на нашай зямлі.
Беларускае сёння гарадзенцы куплялі з вялікай ахвотай.
На другім паверсе будынку месціцца кавярня. У дзень адкрыцця тут ужо ладзіўся банкет!
Па словах гаваркіх прадавачак, месцы пад вяселлі і іншыя імпрэзы ў кавярні распісаныя ўжо больш як на паўгады наперад.
Сельска-гаспадарчы кааператыў імя Крэмко, якому належыць крама, мае сваю сядзібу ў вёсцы Квасоўка ў некалькіх кіламетрах ад Гродна.
Яшчэ ў пачатку 80-х гг. гэта была малаперспектыўная вёска.
Яе новае жыццё пачалося, калі мясцовы калгас узначаліў Віталь Крэмко (на здымку ніжэй другі злева).
фота: http://october.grodno.by/
Выраб асфальту і цэглы, развядзенне каней і продаж кумыса (!), свае пякарня і сад – якую толькі вытворчасць не распачыналі ў Квасоўцы!
Сёння гэта адна з найбольш паспяховых сельскіх гаспадарак Беларусі.
Фота: Сяргей Людкевіч (instagram vgr.by (уверсе), Лана Руднік