“Мутнаевока” выступіць на гарадзенскіх курсах “Мова Нанова”

Тэмай заняткаў будзе “Мова ў СМІ”, а завітае да гарадзенцаў гурт “Мутнаевока”, які ўтварыўся яшчэ ў далёкім 2005 годзе.

 

Пачаткам актыўнай творчай дзейнасці гурта стаў выхад дэбютнага альбома “Пошлы гламур” у 2010 годзе.

 

У верасні 2013 года “Мутнаевока” нават выступаў на разагрэве ў “The Rasmus” у менскім Палацы спорта.

 

Першы відэакліп музыкі з гурта “Мутнаевока” знялі на песню “Саўндтрэк”, якая ўвайшла ў ЕР “Ліхаманка” (2012).

 

У мінулым годзе хлопцы выпусцілі новы альбом “Дзень незалежнасці” і запісалі “цыклічны” кліп на песню “Апантаны” з яго.

 

Над ролікам працавала каманда Cinema Pride, ужо вядомая па здымках відэа для Лявона Вольскага, Akute і гурта “Sounduk”.

 

Ідэя роліка належыць салісту “Мутнагавока” Яўгену Змушку.

 

У снежні 2014 года “Мутнаевока” выступалі на “Мова Нанова” у Менску (на фота ніжэй).

 

Цяпер жа акустычны выступ гурта чакае слухачоў гарадзенскіх курсаў.

 

Сустрэча адбудзецца ў гэты панядзелак (2 лютага) а 19 гадзіне па адрасе вул.Будзённага, 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку).