Мікола Маркевіч: “Ідэяй “Пагоні” было паказаць свет вачыма беларуса”

– Якая была ідэя газеты? Паказаць свет вачыма беларуса, паказаць свет у інтарэсах беларуса і паказаць свет для беларуса. На якой мове гэта можна было найлепш зрабіць? Было разуменне, што мы не гаворым пра беларускую мову, мы гаворым на беларускай мове.

 

У якасці інтэрактыву студэнтам “Мова Нанова Гародня” прапанавалі напісаць некалькі сказаў аб тым, што змянілася ў іх жыцці, калі яны пачалі наведваць курсы.

– Курсы “Мова Нанова” далі мне ўпэўненасць, што родную мову можна не толькі любіць і паважаць, але і карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцці. І няхай нехта лічыць яе сялянскай і нямоднай, а для мяне яна самая прыгожая і мілагучная, – напісала адна са слухачак.

У канцы заняткаў гарадзенцаў чакаў акустычны выступ мінскага музыкі Яўгена Змушкі, саліста гурта “Мутнаевока”.