“Мова Нанова Гародня”: абыйдземся без мата!

Навошта лаяцца матам, калі можна сказаць смачнае слова ці фразу на роднай беларускай мове?

 

Арганізатары гарадзенскай “Мовы Нанова” абяцаюць распавесці, што пісалі пра сваркі і лаянку ў газеце “Наша Ніва” больш за 100 гадоў таму, пазнаёміць з праклёнамі і грозьбамі ад Рыгора Барадуліна, засвоіць некаторыя моцныя народныя выразы.

 

У госці да ўдзельнікаў курсаў прыйдзе гісторык Аляксандр Радзюк (на здымку ніжэй), які падзеліца сваімі ведамі пра Маргінальную Гародню.

 

Заняткі пачнуцца а 19-й гадзіне 9 лютага ў памяшканні №63 па вул. Будзёнага, 48а.