Беласток актыўна рэкламуе сябе ў Гродне (фотафакт)
У дадатак да рэкламы асобных крамаў і фірмаў, якой становіцца ўсё больш у мясцовых газетах і на радыё, у Гродне ад нядаўняга часу пачалі з’яўляцца і рэкламныя банэры самога Беластоку.
Да прыкладу, напярэдадні 8 сакавіка рэстараны, гатэлі і крамы гэтага прыгранічнага горада абяцаюць беларусам вялікія зніжкі.
Пра гэта гарадзенцам нагадвае вялізная разцяжка на плоце каля старога ўваходу ў генеральнае консульства Польшчы ў Гродне.
“Твой стыль” пісаў нядаўна, што толькі ў 2014 г. беларусы вывезлі праз польска-беларускую мяжу на памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве тавараў на суму звыш 1 млрд злотых.