Размазалі па паркеце: “Гараднічанка” буйна прайграла ў Францыі

|

Гаспадыні з “Гаўра” не пакінулі нашым дзяўчатам аніякага шансу, перамогшы 6 і 8 лютага з лікам 27-18 і 32-13 (!).

 

На гэтым удзел гарадзенскай каманды ў еўракубках у гэтым сезоне скончыўся. Цяпер “Гараднічанку” чакае барацьба за медалі чэмпіянату краіны. Пакуль нашыя дзяўчаты ідуць трэцімі, адстаючы ад БНТУ-БелАЗ і “Гомеля”.

 

На здымку: браму “Гараднічанкі” бамбардуе Аміната Соў

 

Фота: handnews.fr