Любоў і нянавісць: як жыхары розных краін свету ставяцца да Расіі
Яшчэ два гады таму больш 30% насельніцтва вядучых еўрапейскіх краін, ЗША і Канады выказвала свае сімпатыі да Расіі.
Цяпер сітуацыя моцна змянілася. Прычым ва ўсіх рэгіёнах свету.
Асабліва рэзка негатыўныя настроі да Масквы выраслі ў Еўропе і ЗША, якія з падачы Крамля зноў сталі ўвасабленнем усяго зла на зямлі.
Як бачна з табліцы, найбольшая колькасць прыхільнікаў Расіі жыве сёння ва У’етнаме (75%), Кітаі (66%) і Грэцыі (61%).
На іншым полюсе – Польшча (81%), Германія (79%) і Іярданія (75%).
У суседняй Украіне колькасць тых, хто варожа ставіцца да Масквы, вырасла да 60%.
Затое самі жыхары Расіі перакананыя, што ўсё з іх краінай добра.
Як вынікае з праведзенага Pew Research Center даследавання, пазітыўнае стаўленне да палітыкі сваёй краіны дэкларуюць 92% расейцаў.
У слушнасць палітыкі Пуціна вераць 4 з 5 жыхароў Расіі.