На курсах беларускай мовы будуць размаўляць пра здароўе

Андрэй Вітушка працуе ў сталіцы анастазіёлагам-рэаніматолагам. Нядаўна ён зняўся ў тэлеверсіі “Мовы Нанова”, прысвечаны медыцыне.

 

У музычнай частцы заняткаў гарадзенцаў чакае выступ Navi.

 

Гурт складаецца з двух чалавек: Арцёма Лук’яненка і Ксюшы (Sonika).

 

Іх кліп на песню “Абдымі мяне” быў прызнаны найлепшым відэа сезону паводле галасавання на “Тузіне“.

 

А ў снежні мінулага году яны прэзентавалі сваім прыхільнікам беларускамоўны альбом “Сонцам сагрэтыя”.

 

Гурт быў адным з намінантаў на званне “Героі году – 2014” па версіі Tuzin.fm.

 

І цяпер гэтыя таленавітыя выканаўцы прыедуць у Гродна, каб выступіць на бясплатных і модных курсах “Мова Нанова”.

 

Заняткі з іх удзелам адбудуцца 23 лютага а 19 гадзіне па адрасе вул.Будзённага, 48а-63 і будуць прымеркаваныя да Міжнароднага дня прафілактыкі дзіцячай анкалогіі.