Ці ўсе крамы УП “Нарач” можна назваць безбар’ернымі?
Яшчэ адна гісторыя пра цікавы эксперымент гродзенцаў. На гэты раз маладыя людзі захацелі параўнаць і праверыць на наяўнасць бар’ераў універсам “Кастрычніцкі” (вул. Савецкіх Памежнікаў, д. 55) і краму “Прадукты” (вул. Гарнавых, д. 3). Абедзве ўстановы знаходзяцца пад кантролем ўнітарнага прадпрыемства “Нарач”.
Падрыхтаваліся? Паехалі!
Праверка Гродна на “бар’ернасць” працягваецца
Маладыя людзі вырашылі дзейнічаць па праверанай схеме. Ім трэба будзе зрабіць фота і відэа абранага аб’екта. Даведацца, ці адпавядае ён агульнапрынятым нормам, ці ўсталяваны тут пандус. І, калі вынікі апынуцца несуцяшальнымі, звярнуцца да дырэктара крамы з просьбай знайсці рашэнне.
А пакуль цікаўлюся ў інваліда-калясачніка Аляксея Саўчука, які не першы раз удзельнічае ў падобным эксперыменце, наколькі свабодна ён адчувае сябе ў магазінах нашага горада?
Пракрасціся ўнутр – не самае складанае
Г.Я: Скажы, ты часта ездзіш у краму самастойна?
Лёша: Увогуле, прадукты мне купляе і прыносіць дадому сацыяльны работнік. Але калі раптам захочацца, напрыклад, каўбасы або рыбы… Я еду ў краму сам. Раз у тыдзень, стабільна, такое бывае.
Г.Я.: Шмат сустракаецца тых, хто гатовы прапанаваць сваю дапамогу?
Лёша: Калі ўваход зручны і можна заехаць у будынак без асаблівых цяжкасцяў, мяне ніхто не чапае. Людзі ж бачаць, што я спраўляюся нармальна.
Г.Я.: А з якімі яшчэ нязручнасцямі ты сутыкаешся, калі ездзіш за пакупкамі?
Лёша: Бывае, што ў краму трапляеш без праблем, а вось да касы не праехаць, каляска не змяшчаецца. І гэта пры тым, што яна ў мяне параўнальна невялікая і вузкая. Не такая, як стандартныя “танкі” беларускай вытворчасці. Калі не бачу коштаў, пытаюся ў прадаўца, але такое здараецца вельмі рэдка.
Цікава. Аказваецца, калі атрымалася бесперашкодна трапіць у краму, гэта яшчэ не значыць, што і там ўдасца абысціся без памочнікаў.
Сёння інвалідная каляска перашкаджае “зайсці” ва ўніверсам “Кастрычніцкі”
Як і меркавалі ўдзельнікі эксперыменту, пандус на гэты раз цалкам не адпавядаў наяўным стандартам. Але хоць адказам на чарговы зварот, адпраўлены па гэтай прычыне дырэктару ўнітарнага прадпрыемства “Нарач”, сябры засталіся задаволеныя.
>
Пераабсталяванне пандуса запланавана на весну, але толькі пры ўсталяванні станоўчай сярэднесутачнай тэмпературы, неабходнай для правядзення дадзеных будаўнічых работ. Напэўна, застаецца спадзявацца выключна на надвор’е…
Тэст-драйв пандуса ля магазіна “Прадукты”
Едзем далей. Цяпер накіроўваемся да ўваходу ў краму “Прадукты” (вул. Гарнавых д. 3), каб Лёша змог яго апрабаваць і ацаніць.
Сябры робяць абмеры ўсталяванага тут пандуса: вышыня – 15 см, даўжыня – 240 см. Усё цалкам па правілах.
Аляксей пачынае рух. Без адмысловых высілкаў ён пераадольвае ўздым і вяртаецца назад. Спусціцца, дарэчы, атрымліваецца значна лягчэй.
Цікава, што хлопец можа ездзіць толькі “назад”, адштурхваючыся нагамі ад зямлі. Гэта значыць, у гэтым, як і ва ўсіх астатніх выпадках, поручнямі ён не карыстаецца і рукамі ніяк сабе не дапамагае.
Вось што распавядае сам Аляксей:
– Пандус мне падабаецца. Ён зручны, і не круты, хоць сілу прыкладаць трэба, і не слізкі. Пры руху тут няцяжка ўпірацца нагамі. Гэта вельмі карысна, калі ўлічваць мае фізічныя абмежаванні.
Ну вось, “банк” “правільны” пандусаў, які ствараюць маладыя людзі, цяпер папоўніўся яшчэ адным прыкладам. Прагрэса непазбегнуць.
З верай у лепшае…
Ці зможа універсам “Кастрычніцкі” па прыкладзе крамы “Прадуты” ліквідаваць непераадольныя для некаторых людзей перашкоды? Калі дырэктар ГГТУП “Нарач” стрымае сваё абяцанне, значыць, звычайныя маладыя людзі таксама змаглі зрабіць свой маленькі ўнёсак у рашэнне гэтай вялікай праблемы.
Ганна Яшына, часопіс “МоЛоКо”
Фота Іллі Стубеда
Пераклад Таццяны Смыкоўскай