Выйшла ў свет аўдыёкніга пра Гродна
Кнігі “Чырвоная кніга Гродна”, “Тэатр, кіно, цырк” Віктара Саяпіна і Таццяны Касатай, “О парке і заапарке” Віктара Саяпіна, а таксама “Горадна, Горадзен, Гродна” Алеся Марціновіча агучыў Віктар Мароз.
У выніку атрымаліся 13 гадзінаў аўдыёзапісу, прысвечанага гісторыі і цікавым месцам Гродна.
Ініцыятарам выдання аўдыёкнігі “Гродно: услышать невидимое” сталі энтузіясты з Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Гродна.
Здзейсніць праект грашыма дапамог гарадзенскі мясакамбінат, а выдаўцом дыска стаў прадпрыймальнік А.Калоша.
Прэзентацыя дыска адбылася ў спецыялізаванай бібліятэцы для людзей з праблемамі зроку (вул. Дзяржынскага, 98). Як адзначаюць ініцыятары праекта, аўдыёкніга разлічаная найперш на гэтую групу чытачоў.