Будаўніцтва Астравецкай АЭС зноў адтэрміноўваецца
Беларускі парламент разгледзіць 25 лютага заканапраект аб ратыфікацыі пратакола, які фіксуе новы даты будаўніцтва двух энэргаблокаў Астравецкай АЭС.
Пратакол быў падпісаны ў снежні мінулага года ў Маскве.
Паводле гэтага дакуманта, першы энэргаблок цяпер плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2018-м годзе, а другі – у 2020-м годзе.
Беларуская АЭС будуецца на расійскі крэдыт.
Прычынай пераносу тэрмінаў сканчэння будаўніцтва з’яўляецца пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Расіі ў сувязі з санкцыямі, накладзенымі на яе Захадам за акупацыю Крыма і вайну супраць Украіны на Данбасе.