Прадаў піва падлетку – у турму!
За першыя 5 месяцаў года міліцыя выявіла 33-х прадаўцоў, якія парушалі адпаведны закон.
Раней міліцыя перакладала віну за продаж спіртных напояў непаўнагадовым на камерцыйныя кіёскі. З-за гэтага продаж піва ў іх быў забаронены. Аказалася, што не перавяліся “добрыя” людзі і ў крамах.
У чэрвені дэпутаты беларускага парламента прынялі ў першым чытанні заканапраект, які прадугледжвае штрафы за продаж алкаголя непаўнагадовым ў памеры ад 700 000 тыс. да 1750 тыс. рублёў. Зараз штраф складае ад 70 да 350 тыс.
Яшчэ больш радыкальныя меры разглядаюцца ў расійскай Думе. У якасці адной з мераў пакарання там фігуруе пазбаўленне волі на тэрмін да 1 года! Не выключана таксама, што у Расіі дазволяць прадаваць алкаголь толькі людзям, якія дасягнулі 21-гадовага ўзросту.
Фота:http://naviny.by/