Сталыя гарадзенцы ўшанавалі памяць пра Рыгора Барадуліна (відэа)
Такая атмасфера панавала на сустрэчы, прысвечанай памяці Рыгора Барадуліна, якую арганізавалі 26 лютага сталыя гарадзенцы – слухачы “Універсітэту Залатога Веку” (УЗВ).
Многія ўдзельнікі сустрэчы не хавалі сваіх слёз і сваіх усмешак у час расповедаў пра лёс Паэта, яго маці, яго ката Рысіка (“Усярысіка”).
Вядоўца сустрэчы – журналіст, заснавальнік курсаў “Мова Нанова” Глеб Лабадзенка (на здымку ўверсе), быў вельмі добра знаёмы з Рыгорам Барадуліным і рупліва папалярызуе яго творчасць, збірае дакуманты, звязаныя з яго жыццём.
На працягу паўтары гадзіны Глеб пазнаёміў студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку” з адметнымі момантамі з жыцця Паэта, паказаў рэдкія фотаздымкі, даў паслухаць жартаўлівыя прыпеўкі ў выкананні Барадуліна.
Разынкай сустрэчы сталі таксама вершы Барадуліна, якія прачыталі ўдзельніцы секцыі “Сучасная беларуская мова”, якая працуе ў межах УЗВ.
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 г.
Фота Рыгора Барадуліна – Сяргей Шапран