“Прыгажосць па-беларуску”: якая яна?
А выбраць пераможца дапаможа менскі гурт “ZnaROCK”.
Гурт быў заснаваны Яўгенам Сокалавым і Янам Вераб’ёвым у 2009 годзе.
Спачатку шмат граў акустычна, у 2009 і 2012 гадах ездзіў на “Бардаўскую восень”.
Цяпер “ZnaROCK”, акрамя акустычнага, мае паўнавартасны электрычны варыянт і выконвае песні на сатырычна-сацыяльную тэматыку.
Галоўным у творчасці гурта музыкі лічаць гумар ва ўсіх яго праявах.
Заняткі з удзелам “ZnaROCK” адбудуцца ў панядзелак 9 сакавіка а 19 гадзіне па адрасе вул.Будзённага, 48-а, памяшканне 63.