“Нёман” зноў прайграў “Шахцёру”
Як і ў першай сустрэчы, перавага гаспадароў 8 сакавіка аказалася мінімальнай 3-2 (2-1, 1-1, 0-0).
Гэтым разам у складзе гарадзенцаў шайбамі вызначыліся А.Маляўка і Панцыраў.
Лік у паўфінальнай серыі стаў 2-0 на карысць салігорцаў.
У час прэс-канферэнцыі трэнер гарадзенцаў Васіль Спірыдонаў (на здымку ніжэй злева) адзначыў, што гэтым разам каманда гуляла значна лепш і выказаў спадзяванне, што на сваёй пляцоўцы “Нёман” зменіць сітуацыю ў паўфінальнай серыі ў лепшы бок.
Цяпер паўфінальная серыя працягнецца ў Гродне 11 і 12 сакавіка.
Каб захаваць шансы на берацьбу за перамогу ў чэмпіянаце, гарадзенцам ў гэтых сустрэчах трэба перамагаць як мінімум адзін раз.
На здымку ўверсе: пераможную шайбу ў складзе “Шахцёра” закінуў Іван Усенка
Фота: hcshahter.by