“Жывыя кнігі” дзяліліся сваімі ўспамінамі пра 30-50-я гады
Больш за 50 чалавек узялі ўдзел у гэты дзень у “Жывой бібліятэцы“, арганізаванай гарадзенскім “Універсітэтам Залатога Веку“.
У якасці “Жывых кніг” былі шэсць сведкаў вірлівых і трагічных падзей, якія разгортваліся на нашых землях у 30-я-50-я гады.
Жыццё ў даваенныя часы і пад нямецкай акупацыяй, пакалечаныя сталінскімі рэпрэсіямі лёсы людзей, каханне і маленькія радасці на фоне вайны і разрухі.
Удзельнікі сустрэчы, людзі самага рознага веку, часам не маглі стрымаць слёзаў, слухаючы аповед чарговай жывой кнігі.
Некаторыя з успамінаў, якія гучалі ў час працы “Жывой бібліятэкі”, з’явяцца ў хуткім часе на нашым сайце.
Пакуль жа глядзіце толькі кароткі відэасюжэт з “Жывой бібліятэкі”.
Фота і відэа Вітаўта Рудніка