NIGHT FEST у Піцеры
У дзвюх асноўных з іх стала першай, і стала перможцай па агульным заліку. Некалькі пытанняў мы задалі Жэні Гарэлік, непасрэднай удзельніцы падзеяў і атрымальніцы лаўраў.
>
– Якія ўражанні?
– Файныя! Мы жылі на беразе Фінскага заліву, у ста метрах ад яго. Ён вялізны, пляжы пясчаныя і шмат-шмат дыскатэк вакол. Мы жартам казалі, што мы ў Ібіцы. Умовы жыцця былі нашмат лепшымі, чым летась. Ды і графік гульняў быў не такім напружаным. Падчас NIGHT FEST 2008 было гадзінкі тры на сон пасля начной гульні, а пасля даезд да месца гульні праз доўгія піцерскія заторы. А гэтым разам мы нават горад паглядзелі.
– А хто ўдзельнічаў у Фэсце ўвогуле?
– Усяго гуляла 14 каманд. Прыехалі каманды са Смаленску, Цюмені, з Масквы, з розных расейскіх гарадоў, з Піцера было вельмі шмат каманд. Нават з Уладзівастоку прыехалі людзі! Яны самалётам прыляцелі і бралі машыны напракат. З-за мяжы ў гэтым годзе ніхто не прыехаў, а ў 2008 былі літоўцы, латышы і эстонцы. Пасля мінулагодняга Фэсту гарадзенцаў у Піцеры чакаюць і баяцца. (аўт.: У мінулым годзе, калі NIGHT FEST ладзіўся ўпершыню, гарадзенцы таксама перамаглі).
– А самі гульні што з сябе ўяўлялі?
– Усяго планавалася 5 гульняў. Адна з іх пешаходная сарвалася, бо калі мы прыехалі, на аб’екце ўжо абаснавалася міліцыя. Гульню перанеслі, і яна прайшла па-за залікам. Першая з заліковых гульняў была віртуальная, у ёй мы занялі ІІ месца. Другая – Бліц – мы прыйшлі першымі з 14-ці, з адрывам у 40 хвілін. Трэцяя гульня – адзіночка, ці Арыгінальная гульня. Такіх у Гародні яшчэ не было. Каманды самі фарміруюць маршруты, неяк абіраюць заданні, збіраюць артэфакты, карацей, правілы складаныя. З-за гэтай складанасці мы і не зразумелі ў адзін момант, што знаходзімся ужо на апошнім узроўні і паехалі далей шукаць тыя артэфакты. У выніку згубілі некалькі гадзін і прыйшлі толькі сёмымі з 44-х каманд. А так ішлі з вялікім адрывам.
– Чаму так многа каманд?
– У адзіночцы вялікія каманды драбяцца і гуляюць асобна па некалькі чалавек. А апошняя Галоўная гульня, калі тэсціравалася на піцерскіх, заняла ў іх 10 гадзін. Мы прайшлі яе за 7 с паловай, прыйшлі першымі.
– Што найбольш запомнілася?
– Былі цікавыя заданні. Напрыклад, на адным з этапаў мы пад’ехалі да возера і там аднаму з нас давялося залезці ў вялізны надзьмуты празрысты шар і у гэтым шары проста па вадзе крочыць на сярэдзіну возера. А там плавала гумовая дзеўчына, на якой і быў напісаны патрэбны нам код. Той хлопец, што шукаў код паміж грудзей гумовай прыгажуні, казаў, што апранутая яна была ў вельмі сэксуальную бялізну з белых карункаў.
– З народам пазнаёміліся?
– Так, мы больш з яраслаўскімі час бавілі. Яны акурат ІІ месца ў агульным заліку занялі, як і ў мінулым годзе. Іх каманда «Я Реален» у прынцыпе зборная з ўсёй Расіі, яны часта сустракаюцца, гуляюць разам.
– Чым вас ўзнагароджвалі, ці быў грашовы прыз?
– У прынцыпе, у такіх гульнях павінен быць грашовы прыз. Задавальненне ад ўдзелу не самае таннае. Унёсак з аднаго чалавека 60 даляраў, плюс дарога, бензін, пражыванне і харчаванне за свой кошт. За перамогу мы атрымалі чатыры класныя ліхтарыкі, пару навігатараў ды майкі-кепкі з сымболікай NIGHT FEST. Але наша каманда зборная па некалькі чалавек з розных гарадзенскіх каманд: «Elks of St. Hubert», «Hunters», «DEFINE True», «Jack Pot», «Летучие Мышы». Таму ў некаторыя каманды пайшлі больш каштоўныя прызы, а некаторым дасталіся майкі. Уявіце іх радасць…
Але зрэшты найтсіцеры ехалі ў Піцер не дзеля прызоў, а за ўражаннямі і перамогай. І тое і другое NIGHT CITY UNITED атрымалі. Віншуем!