У Гродне сустрэліся аматары роварных падарожжаў

|

Сустрэча прайшла ў форме дыялогу, дзе прысутныя даведаліся пра спецыфіку роварнага турызму.

 

У 2015 годзе падарожжы Аляксея будуць праходзіць па краінах Азіі.

 

У красавіку ён паедзе на ровары ў вялікае падарожжа на паўтары гады.

 

– Пачынаць вандроўкі варта з невялікіх адна-двухдзённых вандровак па Рэспубліцы Беларусь, а выязджаць у выходны дзень – кажа Аляксей (на здымку).

 

– Сядаем на цягнік, адпраўляемся, напрыклад, у Белавежскую пушчу ці ёсць яшчэ роварны маршрут „Валожынскі гасцінец”.

 

З начоўкай адна-двухдзённая вандроўка, так вось мы атрымліваем досвед, збіраем аснаду, якая неабходная.

 

Варта пару разоў з’ездзіць і зразумееце, што ў вас лішняе і чаго вам нехапае насамрэч.

 

Пасля гэтага можна ўжо адпраўляцца ў дзесяцідзённую вандроўку, на тыдзень-два па Украіне, Польшчы, Літве.

 

Сустрэча ў Гародні была арганізавана грамадскім аб’яднаннем „ВелаГродна” пры падтрымцы таварыства „Зялёная сетка”.

 

Міні-выставу паштовых марак па тэме «Не выдумляй ровара» прадставіў у час сустрэчы журналіст і калекцыянер Андрэй Мялешка.

 

На экспазіцыі паказана гісторыя стварэння ровара і розныя спосабы яго выкарыстання.

 

Цікавым экспанатам на гэтай выставе з’яўляецца старая гарадзенская паштоўка, адпраўленая з гарадзенскага велазаводу ў пачатку ХХ стагоддзя.

 

16 старонак экспазіцыі паказваюць, як можна выкарыстоўваць ровар: ён можа быць і спартовы, і паштовы, бывае на двух ці трох колах, на ім можна удзельнічаць у міжнародных спаборах ці падарожнічаць па Белавежскай пушчы.

 

Па словах збіральніка — гэта толькі пачатак працы, прысвечанай роварам на паштовых марках усяго свету.

 

Паводле Радыё Рацыя і ВелоГродно