Памідораў і Дзянісаў сыграюць дабрачынны канцэрт у гарадзенскай сінагозе

|

Сінагога – дом малітваў, сходаў ды навучання для мясцовай габрэйскай супольнасці. Для усіх гараджан – гасціннае месца ўнікальнай культуры.

 

Усяго 100 год таму, калі ў Гародні квітнела габрэйскае жыццё, у Харальнай сінагозе выступалі лепшыя музыкі з Варшавы, Парыжу, Берліна, іншых вялікіх еўрапейскіх гарадоў. Сёння, калі дзейнасць супольнасці адраджаецца, Харальная сінагога зноў шырока адчыняе дзверы для гасцей.

 

12 красавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў Вялікую залу Харальнай сінагогі, дзе выступяць Аляксандр Памідораў і Алесь Дзянісаў. Праграма абодвух вядомых рок-музыкаў будзе акустычнай. Алесь Дзянісаў прадставіць праграму паводле вершаў гарадзенскага паэта Алеся Чобата. Аляксандр Памідораў выканае ўласныя песні, а таксама добра знаёмыя мелодыі на ідыш.

 

Пачатак у 18.00.

Вялікая харальная сінагога, вул. Вялікая Траецкая, 59а

Уваход на творчую сустрэчу вольны. Арганізатары прапануюць зрабіць дабраахвотнае ахвяраванне на рэстаўрацыю сінагогі.