Для атрымання візы спатрэбяцца адбіткі пальцаў

|

Інфармацыя пра гэта з’явілася 14 красавіка на сайце польскай амбасады ў Беларусі.

 

Пасля 23 чэрвеня ўсе кандыдаты на атрыманне візы ва ўзросце, старэйшым за 12 год, павінны асабіста падаваць свае дакуманты і здаваць адбіткі пальцаў.

 

Гэтыя адбіткі будуць захоўвацца ў электроннай Візавай інфармацыйнай сістэме (ВІС) 59 месяцаў. Гэта азначае, што ў гэты перыяд вам не трэба будзе паўторна здаваць адбіткі пальцаў нават тады, калі вы здаеце дакуманты ў іншую амбасаду (у такім выпадку ў анкеце спатрэбіцца абавязкова пазначыць дату апошняга зняцця адбіткаў пальцаў).

 

Пазбегнуць такой працэдуры могуць толькі людзі, якія ўвогуле не маюць пальцаў альбо калі пальцы часова знаходзяцца, напрыклад, у гіпсе. У другім выпадку адбіткі будуць узятыя пры наступны звароце па атрыманне візы.

 

Раней паведамлялася, што біяметрычныя візы для беларусаў будуць выдаваць ужо ў студзені.