Гарадзенскія раварысты адкрываюць новы сезон
Прабег пачнецца а 12-й гадзіне на плошчы Савецкай і пройдзе далей па маршруце: вул. К. Маркса – пр. Касманаўтаў – Румлёўскі мост – пр. Кляцкова – пр. Я.Купалы – вул. Перамогі – вул. Савецкіх Пагранічнікаў – вул. Паповіча – вул. Вясновая – вул. Фестывальная.
Фінішуюць удзельнікі прабега на “Сцежцы здароўя” ў Пышках.
Удзельнікаў прабегаў будзе суправаджаць ДАІ.
Арганізатарамі акцыі з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне раварыстаў “ВелаГродна” у партнёрстве з паркам адпачынку «Джунглі-парк» і веламайстэрняй «Ігуана».