Малітва семінарыста Сталіна і праваслаўны маршал Жукаў: адыёзная брашура Жыровіцкага манастыра

Згодна версіі аўтара, у вайне рускія перамаглі дзякуючы навяртанню былога семінарыста Сталіна да веры, вяртанню залатых пагонаў царскай арміі і дазволу вазіць ікону Казанскай Маці Божай на фронт.

 

Вось толькі некалькі цытатаў:

 

«…Началась страшная война, в которой враг имел единственную цель: уничтожить Россию, Святую Русь, уничтожить народ России, стереть с лица земли самое понятие – Россия»

 

«…Спаситель сказал (Багародзіцы – Рэд.): «…Я знаю. Как Ты любишь Россию, и ради слов Твоих не оставлю ее. Накажу, но сохраню…» «…Спаситель сказал: «Я не оставлю Россию»

 

«…Церковь благословила Отечественную войну Русского народа, а Благословение это было утверждено на Небе. От престола Всевышнего и возгорелся дух России!»

 

Цікава, што не ідзе нават гаворкі пра тое, што перамога належыць і іншым народам. Словаў «савецкі» і «СССР» наогул няма ў брашуры. Роўна як і згадак пра Беларусь, калі не лічыць вершаваны ўступ і пасляслоўе інака Мікалая: «Русь Сьвятая – пад сонцам – Ад Эльбы была – да Аляскі…»

 

Далей – болей.

 

«Вся Россия молилась тогда! Молился и бывший семинарист Иосиф Сталин…»

 

Аказваецца, што і вышэйшы камандуючы склад Чырвонай Арміі выключна праваслаўны: былы царскі генерал Шапашнікаў, «который не скрывал своих религиозных убеждений», сын праваслаўнага святара Васілеўскі, «православный маршал» Жукаў, які перад кожным боем казаў: «С Богом!»…

 

Напрыклад узяццё Кёнігсберга, якое каштавала Чырвонай арміі больш як 50 тысяч ахвяраў, аўтар называе цудам.

 

Маўляў, з’явілася Мадонна ў небе і ва ўсіх немцаў адмовіла зброя: «…немцы гибли тысячами и тысячами сдавались в плен».

 

Цікава таксама, што Хрушчоў, архітэктар «адлігі» у СССР, у брашуры крытыкуецца і падаецца нават горшым за Сталіна!

 

Ён «…организовал еще более масштабное и изощренное разрушение Церкви, чем до войны 1941-1945 гг.»

 

«Жыровіцкая абіцель» — багаслоўскі лісток аднайменнага мужчынскага манастыра, які рэдагуе вядомы інак Мікалай Бембель, у мінулым паэт «Зьніч».

 

Пад маркай лістка ўжо выдаваліся скандальныя брашуры.

 

Напрыклад, «Дастаеўскі і Каліноўскі», дзе герой паўстання 1863 называецца ледзьве не сатаністам. Альбо «Уния. Ложное единство» з шалёнай крытыкай грэка-каталіцкай царквы.

 

“Наша Ніва”