Як пазбавіцца аўтамабіляў у нашых дварах?

|

 Джон жыве ў Мінску з 2009 году.

 

У час сустрэчы з гарадзенцамі госць разважаў пра тое, як вызваліць двары ад празмернай колькасці запаркаваных там аўтамабіляў.

 

Гэта праблема стала зараз вельмі востра ў многіх гарадах Беларусі і ў тым ліку – у Гродне. 

 

Машыны паркуюць на газонах, дзіцячых пляцоўках

 

На думку Джона Росмэна, існуе некалькі спосабаў вырашэння гэтай праблемы: гэта занальная аплата за стаянку ў грамадзкай прасторы, фарміраванне новай структуры служб праверкі, павышэнне адказнасці на кіроўцаў за нелегальную паркоўку.

 

Арганізатарамі сустрэчы былі Таварыства “Зялёная сетка” і грамадскае аб’яднанне “ВелаГродна” у межах цыкла сустрэч, прысвечаных упарадкаванню гарадской прасторы.

 

Фота аўтара