Танцавальная кампанія “NACHALO” запрашае на майстар-класы
Сяргей (на здымку ніжэй) з’яўляецца пераможцам вялікай колькасці міжнародных конкурсаў у галіне брэйкінгу, удзельнікам разнастайных танцавальных тэлевізійных праектаў.
Браў удзел у шматлікіх беларускіх і замежных праектах, у тым ліку – выступах тэатру танца.
Зараз з’яўляецца ўдзельнікам каманды UFO Technics.
Партэрная тэхніка – гэта заняткі на падлозе, дзякуючы якім вывучаюцца асноўныя прынцыпы contemporary dance – накірунку танца, які спалучае ў сабе розныя тэхнікі і стылі сучасных еўрапейскіх і амерыканскіх мадэрн і постмадэрн танцаў.
Заняткі дапамогуць зрабіць цела больш эластычным, а таксама дазволяць палепшыць прасторавае ўспрыманне танцора.
Праграма майстар-класаў падрыхтаваная такім чынам, што ўдзел у ёй могуць браць як пачаткоўцы, так і ўжо дасведчаныя танцоры.