Футбалісты “Нёмана” упершыню за 16 год прайгралі “Белшыне”
І сапраўды, ужо і не прыгадаць, калі гарадзенцы “гарэлі” на сваім полі з лікам 0-3.
І гэта не ў гульні з адным з лідэраў чэмпіянату, а з камандай, якой “Нёман” не прайграваў 16 апошніх гадоў!
Гол прэстыжу ў складзе гарадзенцаў за пару хвілін да канца гульні з пенальці забіў малады нападнік Артур Бомбель.
Пасля трох тураў на рахунку “Нёмана” два ачкі, два забітыя галы (пакуль забівае толькі Бомбель) і месца ў самым нізе турнірнай табліцы.
Наступную гульню “Нёман” згуляе 4 траўня на сваім полі з лідэрам турніру – барысаўскім БАТЭ.
25 красавіка. “Нёман” – “Белшына”, Бабруйск 1-3
Фота са старонкі “Нёмана” у Фэйсбуку