У Гродне адбудзецца медыялекцыя Віктара Кірэева

|

Інтэрактыўная лекцыя “Гродна на старых паштоўках” пройдзе 28 красавіка ў новай гандлёва-культурнай прасторы пад назваю “Крама Ц” (пачатак у 16.30).

 

Віктар Кірэеў (на здымку ніжэй) вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце. Але потым прызванне ўзяло верх і скончыў гістарычны факультэт гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэту.

 

Вучыўся завочна, адначасова працаваў у Музеі гісторыі рэлігіі, дзе пачаў праводзіць свае першыя экскурсіі.

 

З 80-х гг. актыўна праводзіць экскурсіі па родным горадзе, Беларусі, суседніх краінах.

 

З 2010 г. вядзе секцыю “Падарожжы ў часе і прасторы” у гарадзенскім “Універсітэце Залатога Веку” для сталых людзей.

 

Гарадзенская “Крама Ц” адчынілася зусім нядаўна і аб’яднала пад сваім дахам тры праекты: краму настольных гульняў “Кубік”, краму экамэблі “33 камоды” і этнакраму “Цудоўня”.