У Гродне з’явілася Арка закаханых
Па словах прадстаўнiка УЖРЭП Ленінскага раёна, ідэя стварыць Арку закаханых з’явілася пасля адкрыцця ў парку летам 2014 года лаўкі прымірэння.
Для маладых арка закаханых – гэта не толькі прыгожае месца для фотасесій.
Там таксама можна пачапіць вясельны замочак і пазваніць у званочкі.
Цяпер вясельныя цырымоніі і фатаграфіі гарадзенцаў будуць выглядаць яшчэ больш рамантычна. А закаханыя нават пасля доўгіх гадоў сумеснага жыцця, праходзячы па парку, будуць успамінаць самыя выдатныя імгненні сваёй маладосці.
Першымі, хто апрабаваў новую традыцыю, была маладая пара – Аляксандр і Таццяна.
Жадаем ім шчаслівага шлюбу і пабольш прыемных успамінаў!