Парад 9 мая ў Гродне: фотарэпартаж “Твайго стылю”

У Гродне прайшоў традыцыйны парад прысвечаны 9 мая. Акрамя ваенных і ветэранаў у парадзе ўпершыню прыняла ўдзел ваенная тэхніка гродзенскага гарнізона.

 

Побач з захопленым натоўпам праязджалі танкі і іншая тэхніка, якая стаіць на ўзбраенні ў нашай краіне. У парадзе таксама ўдзельнічалі гродзенскія аўта-і мотаклубы з рарытэтнымі аўтамабілямі, у тым ліку рэканструяванай “Пабедай” 1948 года.

 

З кожным годам ветэранаў становіцца ўсё менш і менш. Варта памятаць пра іх, бо толькі гэтыя героі могуць расказаць праўду пра вайну. Гэтак сёння адзін з ветэранаў распавёў карэспандэнту “ТС”, што падчас вайны, пакуль камандаванне абодвух бакоў адсутнічала, савецкія і нямецкія салдаты браталіся. Ніхто з іх не хацеў ваяваць.

 


 

Фота: Руслан Кулевіч