Зробім! Гарадзенцы далучаюцца да сусветнай акцыі пра прыборцы смецця

|

Мэтай акцыі з’яўляецца прыборка несанкцыянаваных сметнікаў на тэрыторыі лясоў, каля вадасховішчаў і ў іншых месцах.

 

Упершыню такога кшталту мерапрыемства было праведзенае ў 2008 г. у Эстоніі.

 

У 2014 г. акцыя прахолдзіла ўжо ў 120 краінах свету.

 

Беларусы актыўна ўдзельнічаюць у ёй з 2012 г. Тады ж першыя прыборкі смецця ў межах акцыі “Зробім!” адбыліся і ў Гродне.

 

Сёлета экалагічная кампанія па прыборцы смецця запланаваная на 16 траўня.

 

Ужо зараз ў інтэрнэце можна ўбачыць месцы, у якіх плануецца арганізаваць прыборку. 

 

Каардынатарам акцыі ў Беларусі з’яўляецца Таварыства “Зялёная сетка”.

 

Фота з архіву “Твайго стылю”