Вернікі Альшанкі і Фабрычнага развіталіся з капліцай

Таксама падчас набажэнства кс. Павел Салабуда, пробашч парафіі, уручыў ліст падзякі ад Святога Айца для Юрыя Багушэвіча, дзякуючы старанням якога была пабудавана капліца.

 

Асвячэнне крыжа і зямлі пад будаўніцтва новага касцёла парафіі Святога Духа здзейсніць 24 мая ў гродзенскім мікрараёне Альшанка (на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча) біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пачатак у 15.00.