У Аўгустоўскага ўгодкі
Аўгустоўскі канал адзін са старэйшых на ўсёй тэрыторыі сучаснай Еўропы. Берагі канала абрамляе Гарадзенская пушча, знакамітая сваёй амаль некранутай прыродай. Гэтыя мясціны лічацца і адной з самых экалагічна чыстых зон Беларусі.
Канал будаваўся на працягу пятнаццаці год як гандлёвы водны шлях, які спалучаў басейны рэк Нёмана і Віслы. Ён прызначаўся для перавозкі тавараў у абыход Прусіі, бо тая моцна павялічыла мытныя пошліны.
У забалочанай мясцовасці быў збудаваны ўнікальны гідратэхнічны аб’ект. Да будаўніцтва былі прыцягнуты лепшыя інжэнеры, а будавалі яго беларусы, рускія, літоўцы, немцы, палякі. Штодня на канале былі заняты ад 4 да 7 тысяч чалавек. Іх высілкамі было пабудавана 18 шлюзаў, 21 камера, 29 вадапад’ёмных плацін, 14 мастоў і 65 масткоў розных канструкцый. Даўжыня канала амаль 102 км, з іх на тэрыторыі Беларусі 22 км.
Пасля другой сусветнай вайны канал у Беларусі амаль не выкарыстоўваўся. Рэканструкцыя была распачатая ў 2004 годзе. Сёння канал мае статус гістарычнага помніка і становіцца папулярным месцам адпачынку.
Фота http://www.interfax.by/files/2008-08/20080804-170931-940.jpg