Tandem Evenings – цяпер і ў Гродна
Ідэя tandem meeting вельмі папулярная ў свеце.
Галоўнай мэтай такога тыпу сустрэч з’яўляецца камунікацыя на замежных мовах, павышэнне сваіх моўных кваліфікацыі, знаёмства з новымі людзьмі, іншымі культурамі.
Tandem Evenings у Гродне бясплатныя і адкрытыя для ўсіх.
Арганізатары запэўніваюць, што валоданне нейкай замежнай мовай не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў сустрэчах.
На кожнай сустрэчы ўдзельнікі будуць дзяліцца па “моўных сталах” і размаўляць пры кожным з іх на пэўнай мове.
На першай сустрэчы, якая адбудзецца 20-га траўня, у жыхароў Гродна будзе магчымасць камунікаваць на ангельскай, нямецкай, польскай і французкай мовах.
На наступных сустрэчах, магчыма, дададуцца і іншыя мовы.
Ініцыятары tandem meeting шукаюць не толькі ўдзельнікаў моўных сустрэч, але і тых, хто гатовы дзяліцца сваімі ведамі і стаць “моўнымі лідэрамі”.
Задача “моўных лідэраў” – арганізацыя размовы за сваім “моўным сталом” на пэўную тэму (агульную для ўсіх сталоў).
Тэмай першай сустрэчы будуць канікулы.
Удзельнікі першага гарадзенскага Tandem Evening будуць размаўляць пра свае планы на адпачынак, былыя і будучыя падарожжы і г.д.
Каб даведацца больш пра інтарэсы і пажаданні ўдзельнікаў, арганізатары просяць запоўніць кароткую апытанку.
Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna будуць пачынацца па серадах а 18-й гадзіне па адрасе Будзённага 48а-63.
Дадатковую інфармацыю пра новую моўную ініцыятыву ў Гродне можна знайсці таксама на старонцы УКантакце.