Першы Tandem Evening адбыўся ў Гродне

У якасці “моўных лідэраў” выступалі носбіты мовы: Яна з Нямеччыны, Вольга з Польшы і Рон з Люксэмбурга – якія зараз працуюць у Гродне па валанцёрскіх праграмах, а таксама Ганна, якая выкладае ў Гродне ангельскую мову.

 

На наступнай сустрэчы ўдзельнікі Tandem Evening змогуць папрактыкавацца таксама ў італьянскай мове.

 

У хуткім часе на сустрэчах можа з’явіцца і “беларускі моўны стол” – такое пажаданне выказалі некаторыя з людзей, якія завіталі 20 траўня на першую імпрэзу Tandem Evening у Гродне.

 

Tandem Evenings не з’яўляюцца тыповымі моўнымі курсамі.

 

Іх фармат – інтэрактыўны і адкрыты для людзей з розным узроўнем валодання той альбо іншай мовай.

 

На кожнай сустрэчы можна выбіраць іншую мову для камунікацыі.

 

Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna праходзяць кожную сераду (пачатак а 18-ай гадзіне) па адрасе вул. Будзённага 48а-63.

 

Тэмай наступнай сустрэчы будзе ежа.

 

Фота Варвары Злобінай

 

Сачыць за новай культурніцкай ініцыятывай у нашым горадзе можна ў яе суполцы УКантакце