У Беластоку свежае малако можна купіць у…”млекамаце”

|

Малако ў млекаматы штовечар заліваюць гаспадары фермерскай гаспадаркі з вёскі Пагажалкі (Pogorzałki).

 

Літр малака каштуе 3 злотых (каля 11,5 тыс. руб.), паўлітра – 2 злотых (каля 7,5 тыс. руб.).

 

Пры гэтым малако можна наліваць у сваю бутэльку альбо набыць бутэльку ў гэтым жа аўтамаце.

 

Жыхары Беластока ахвотна карыстаюцца новай паслугай, адзначаючы, што малако ў млекамаце заўсёды свежае і смачнейшае, чым у крамах.

 

Беластоцкае ваяводства лічыцца самым “малочным” рэгіёнам у Еўразвязе.

 

Ідэю стварэння малакаматаў польскія фермеры перанялі ад сваіх калегаў з Чэхіі, якія пачалі інвеставаць у такія апараты ў сувязі з нізкімі закупачнымі коштамі на малако з боку гандлёвых сетак.