Лявон Вольскі павіншаваў выпускнікоў гарадзенскай “Мовы Нанова”

Усмешкі, жарты і выдатны настрой усіх прысутных ствараў сапраўдную святочную атмасферу.

Спачатку арганізатары курсаў падсумавалі вынікі працы і ўзнагародзілі дыпломамі і падарункамі лепшых слухачоў «Мовы Нанова».

Кульмінацыяй выпускнога і цудоўным падарункам для выпускнікоў стаў выступ знакамітага беларускага рок-музыкі Лявона Вольскага. Новыя песні і самыя любімыя старыя хіты падрывалі людзей з месцаў: гарадзенцы спявалі разам з музыкам, некаторыя не маглі стрымацца і танцавалі, а паўлегендарныя «Тры чарапахі» усе спявалі стоячы. 

1 align=”” >

6 align=”” >

“Гэта самыя крутыя курсы беларускай мовы, і сённяшні занятак гэта толькі падцвердзіў. Атмасфера, госці, людзі! Прыхожу на кожны занятак – і столькі прыемных момантаў! Я вельмі люблю гэтых людзей, нашы курсы. Я там, дзе я павінна быць”, – падзялілася ўражаннямі адна з вядучых курсаў Эмілія (на здымку ніжэй – злева).

 

Яе падтрымала другая вядучая курсаў “Мова Нанова Гародня” Вераніка (на здымку ніжэй – справа): “Я правяла ўжо два сезона з Эміліяй, класныя людзі, класныя заняткі, госці, тэмы, інтэрактывы. Дзякуй усім”.

Калега дзяўчат Антось: “У гэтым годзе курсы прайшлі вельмі пладавіта. Мы развіваліся, спрабавалі шмат розных фарматаў: і танцы, і кіно, і святы, вечарыны. У нас з’явілася шмат цікавых людзей, наведвальнікаў. Мы намагаліся кожны раз запрашаць цікавых гасцей. У наступным годзе будзе таксама шмат цікавага. Я вельмі натхнёны”.

Мы запыталі пра ўражанні і слухачоў курсаў беларускай мовы.

 

Насця: “Я не буду казаць колькасць заняткаў, якія я наведала, але хадзіла як магла. Пасля такіх курсаў пачынаеш яшчэ больш паважаць і любіць сваю родную беларускую мову, свой родны край. Вельмі добры, што такія курсы існуюць. І хачу пажадаць, каб на курсах заўжды было столькі ж народу, як сёння. Чым нас больш, тым лепш”.

 

Бадай, самы вясёлы ўдзельнік выпускнога Дзмітрый: “Гэты вечар я правёў вельмі класна. Сонейка было сёння тут! Гэта было самае лепшае, што са мной здарылася!”

 

Павел: “Вельмі цікавыя курсы. Вельмі прыемна сюды прызодзіць. Кожны павінен ведаць, наколькі можа, родную мову, цікавіца ёй. Курсы “Мова Нанова” паказваюць, што вывучэнне мовы можа быць цікавым і прыемным. Акрамя таго, што тут прыгожыя вядучыя, таксама на курсы запрашаюць цікавыя музыкальныя калектывы, тут стварылася веьмі файная суполка людзей, з якімі прыемна камунікаваць”.