НЯЎДАЛАЯ СПРОБА
Дзяжурны па ўпраўленні звярнуў увагу на разбітае шкло ў вакне сталовай, якая знаходзіцца на вуліцы Карбышава. Падчас агляду памяшкання знайшлі бутэльку з матавай вадкасцю і кнорам, прымацаваным да рыльца. Закінутая з вуліцы бутэлька не разбілася. Магчыма гэта ўратавала сталоўку ад пажара. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група супрацоўнікаў УВД, пракуратуры і КДБ. Узбуджана справа па артыкуле 218 “ Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці”. Кася КРОТ