Адна сварка, две смерцi

|

Сварка памiж суседзямi распачалася 27 лiпеня каля абеду.

39-гадовы прадпрымальнiк, будучы нападпiтку, стрэлiў у галаву 35-гадоваму хлопцу, якi памёр на месцы.

Сам забойца забарыкадаваўся ва ўласным доме, адкуль страляў па мiлiцыянтах, якiя спрабавалi весцi перамовы.

На месца здарэння было выклiкана спецпадраздзяленне мiлiцыi, але сiлавую аперацыю правесцi не паспелi – прадпрымальнiк забiў сябе сам.

Як паведамляе БЕЛТА, прычынай сваркi памiж суседзямi мог быць сабака, якога нiбыта атруцiў забiты.