Асцярожна! Грыбы…
Выявілася, што атручаныя асобы спажывалі смарчкі, якія з’яўлялюцца ўмоўна годнымі для спажывання. На шчасце, лятальных зыходаў няма. Дарэчы, летась на Гарадзеншчыне зафіксаваны 61 выпадак атручання грыбамі, з іх тры смерці. На думку медыкаў, атручанні адбываюцца часцей, калі спажыўцы блытаюць годныя і не годныя для спажывання віды грыбоў, а дзецям да 12 гадоў грыбы ўвогуле не рэкамендуецца падаваць у якасці ежы.
Пакуль цяжка прадказаць вынікі летняга грыбнога сезону з-за дажджоў, бо масавага наплыву грамадзянаў у лясы за грыбамі не назіраецца. Тым не менш лекары раяць нават пры лёгкіх недамаганнях пасля спажывання грыбоў звяртацца ў медычныя ўстановы.
Радыё Рацыя