Беласток ставіць на ровары. А Гродна?

|

Днямі ў сталіцы Падляшскага ваяводства адчынілся чарговыя 15 станцый пракату ровараў.

Цяпер іх 45 (разам 460 ровараў).

За год працы сервісу было зафіксавана каля 470 тыс. выпадкаў пракату ровараў у межах горада.

 

Па прагнозах уладаў горада, гэтая лічба будзе толькі расці.

 

Пра тое, ці магчымая рэалізацыя такога праекта ў Гродне разважае кіраўніца грамадскага аб’яднання “ВелаГродна” Юля Каляда (на здымку):

– Такія праекты ў Гродне магчымыя, але выключна дзякуючы бізнэсу.

 

Калі знойдзецца прадпрымальнік, які запусціць гарадскую сетку пракатаў – можна спадзявацца, што яна стане папулярнай і гарадзенцы будуць не толькі браць ровары для актыўнага адпачынку па выходных, але і для штодзённага перамяшчэння па горадзе.

 

Дарэчы, у гарадзенскіх велапрокатах сёння не больш за 70 ровараў.

 

Язду на ровары па Гродна пакуль нельга назваць камфортнай. А кліент хоча плаціць за камфорт і зручнасць перамяшчэння – бізнес гэта разумее.

 

Таму галоўная перашкода ў развіцці такога сэрвісу – гэта адсутнасць неабходнай велаінфраструктуры ў Гродне, забеспечыць якую можна толькі з удзелам мясцовай улады.

 

Сёння толькі самыя адчайныя набываюць ровар і скачуць па бардзюрах, выслухоўваючы часта непрыемныя каментары ў сваю спіну ад пешаходаў.

 

Наколькі нам вядома, зараз ідзе распрацоўка Плана мерапрыемстваў па развіцці веласіпедных маршрутаў Гродзенскай вобласці ў 2015-2016 гадах (на днях атрымалі пісьмовае пацверджанне гэтага).

 

У сваю чаргу, у канцы 2014 г. мы даслалі свае прапановы па развіцці велаінфраструктуры да Стратэгіі ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны.

 

Паглядзім, ці гэтыя прапановы будуць улічаныя.